![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb15.jpg)
Увосень 1999 года на ахвяраванні вернікаў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах (Віцебская дыяцэзія) была выраблена фігура Маці Божай Ратавальніцы тонучых.
З нагоды 25-гадовага юбілею незвычайнай фігуры, адзінай такой у Беларусі, на парафіяльным сайце Kascelmery.by апавядаецца яе не менш незвычайная гісторыя.
Першапачаткова фігура была ўсталявана на цвінтары касцёла, а цяпер упрыгожвае набярэжную Мёрскага возера і з’яўляецца візітоўкай горада.
Першая фігура Маці Божай была ўсталявана над возерам па ініцыятыве ксяндза Рамуальда Свіркоўскага.
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb18.jpg)
Яе ўрачыста благаславілі 8 верасня 1929 года. Фігура з белага мармуру, якая размяшчалася на штучна створаным астраўку, велічна і прыгожа ўзвышалася над водамі. На п’едэстале залатымі літарамі быў зроблены надпіс: «Каралева Польшчы, маліся за нас. 1918–1928».
Аднак тая фігура прастаяла нядоўга: у часы ваяўнічага атэізму яе разбілі на кавалкі і ссунулі бульдозерам у возера. Пра гэта піша краязнаўца Вітольд Ермалёнак «Святыня над возерам».
Калі ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Мёры прыехаў працаваць ксёндз Уладас Пятрайціс і пачуў гісторыю помніка, адразу запаліўся ідэяй устанавіць новую фігуру. Вітольд Ермалёнак узгадвае: «У 1997 годзе да мяне звярнуўся ксёндз Уладас з просьбай дапамагчы высветліць, як выглядала ранейшая фігура Маці Божай, бо знайсці фотаздымак на той час не ўдалося. Я не мясцовы, таму пачаў распытваць людзей. І якая цікавая рэч — людская памяць…
Большасць старажылаў дакладна не памяталі, як выглядаў помнік, усе апісвалі яго па-рознаму. Таму было прынята рашэнне зрабіць такую скульптуру, якую прапануе майстар Ігар Голубеў», — узгадвае краязнаўца.
Працы зацягнуліся амаль на два гады. Адна з прычын — цяжкасці з разлікам. Парафіяне ахвяравалі грошы, але кошт помніка пастаянна ўзрастаў, бо была моцная інфляцыя. Адлівалі фігуру з бронзы на Мінскім трактарным заводзе.
У верасні 1999 года скульптура Маці Божай масай 3 тоны і вышынёй 4,3 метры нарэшце прыбыла ў Мёры.
Па задуме ксяндза Уладаса Пятрайціса, скульптурны комплекс павінен быў размяшчацца над возерам, але ўлады не далі на гэта дазволу. Тады фігуру часова ўстанавілі на цвінтары пры касцёле.
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb3.jpg)
Першапачаткова фігура мела назву Маці Божай Радзіліцы, але потым ксёндз Уладас даў ёй другую назву — Маці Божая Ратавальніца тонучых. Ён тлумачыў, што Маці Божая ратуе не толькі тых, хто фізічна тоне ў вадзе, але і тых, хто патанае ў грахах.
У 2004 годзе тагачасны пробашч парафіі ксёндз Крыштаф Мянкіна звярнуўся да ўладаў з просьбай усталяваць фігуру на возеры, аднак просьба зноў была адхілена.
У ходзе правядзення добраўпарадкавання прыкасцёльнай тэрыторыі да святкавання 100-годдзя святыні, скульптуру вырашылі змясціць перад галоўным уваходам у касцёл.
12 лістапада 2004 года арцыбіскуп Чэнстахоўскі Станіслаў Новак асвяціў фігуру Маці Божай, якая доўгі час вітала і благаслаўляла тых, хто прыходзіў у святыню.
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb11.jpg)
Сітуацыя канчаткова вырашылася ў 2017 годзе.
Ксёндз Крыштаф успамінае: «Я зноў вырашыў звярнуцца да раённых уладаў з прапановай змясціць скульптуру Маці Божай над возерам, як гэта было раней. І на гэты раз мае словы знайшлі водгук. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў не толькі падтрымаў ідэю, але і аказаў садзеянне ў вырашэнні арганізацыйных, фінансавых і практычных пытанняў. Дапамогу ў падрыхтоўцы праекта і правядзенні пэўных работ аказаў інжынер Аляксандр Грыбач.
Дзякуючы працы неабыякавых людзей скульптура была ўстаноўлена. Няхай Пан Бог бласлаўляе ўсіх, хто прычыніўся да гэтай пачэснай справы», — кажа святар.
4 кастрычніка ўсе працы былі завершаны, а 12 лістапада біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у прысутнасці мясцовых уладаў і шматлікіх вернікаў асвяціў фігуру Маці Божай Ратавальніцы тонучых. Гэта падзея аднавіла гістарычную справядлівасць.
Цяпер фігура Маці Божай з маленькім Езусам на руках з’яўляецца адным з сімвалаў горада Мёры.
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb20.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb18.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb2.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb1.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb3.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb4.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-relikvii-sv-yazafat_7.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb9.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb6.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb19.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb10.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb17.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb15.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb11.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb14.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb13.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/11/s-2024-11-19-pomnikmb5.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb20.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb18.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb2.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb1.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb3.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb4.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-relikvii-sv-yazafat_7.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb9.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb6.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb19.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb10.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb17.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb15.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb11.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb14.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb13.jpg)
![](/3/images/news/2024/11/2024-11-19-pomnikmb5.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)