Пошук

25.10.2024 19:33   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 19 (640) 2024) змешчана вялікае інтэрв’ю з першым біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, апавядаецца пра каранацыю цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, а таксама публікуюцца парады генеалога пра тое, як шукаць звесткі пра свой радавод.

Дзякуем за дар першага ў гісторыі біскупа Гродзенскага. У катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбылася святая Імша падзякі за служэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча. Іерарх даў разгоргорнутае інтэрв’ю для «Слова Жыцця», дзе распавёў пра пачаткі біскупскай паслугі і тое, якім бачыць сучасны Касцёл.

У Барунах усклалі кароны на цудадзейны абраз. У дыяцэзіяльным санктуарыі на Ашмяншчыне адбылося каранаванне абраза Маці Божай, якая больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных.

Першасны пошук генеалагічнай інфармацыі. Якія дакументы неабходныя для пачатку даследавання сямейнай гісторыі і як інтэрв’юіраваць сваякоў, — распавядае генеалог.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  27 кастрычніка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.

Абноўлена 25.10.2024 19:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.