Пошук

22.10.2024 14:04   Тэкст і фота: Алеся Гедроіц / Catholic.by

20 кастрычніка ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску прайшла святочная сустрэча для шматдзетных сем’яў з нагоды кастрычніцкіх святаў Дня маці і Дня бацькі, якія аб’ядноўвае Тыдзень бацькоўскай любові.

Сустрэча была арганізаваная парафіяльнай суполкай дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas па благаслаўленні пробашча сталічнай катэдральнай ксяндза каноніка Дзмітрыя Пухальскага.

Для бацькоў і іх дзетак была падрыхтаваная цікавая інтэрактыўная праграма і салодкі пачастунак у цёплай сямейнай атмасферы.

Дарослыя змаглі паўзаемадзейнічаць з прафесійным лагапедам Марынай Пракаповіч, падыскутаваць, абмяняцца думкамі і задаць свае пытанні, усталяваць узаемны кантакт.

У гэты час дзеці былі даручаны валанцёрам Сaritas, а таксама для іх выступілі прафесійныя аніматары з навуковым шоу, якое дзецям прынесла не толькі яскравыя эмоцыі, але і пэўныя веды.

З віншаваннямі на мерапрыемства завіталі іерархі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, візіт якіх стаў таксама падарункам для прысутных.

Ксёндз Дзмітрый Пухальскі разам з парафіяльнай суполкай Сaritas дзякуе ўсім, хто адгукнуўся на запрашэнне і ўзяў удзел у мерапрыемстве, а таксама дапамагаў у арганізацыі свята. Пробашч і валанцёры спадзяюцца на актыўнае ўзаемадзеянне парафіянаў у правядзенні наступных акцый.

 

Абноўлена 22.10.2024 14:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.