
Многія лічаць, што дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas дапамагае толькі католікам, але гэта не так.
Каму перадусім адрасавана дапамога — апавядае Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Вк.

Людзі, якія звяртаюцца па дапамогу ў сацыяльныя пункты Caritas, вельмі розныя. Некаторыя, апынуўшыся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пазітыўна настроены і імкнуцца з усіх сіл змяніць сваё становішча. Ёсць людзі ў роспачы і тыя, якім патрэбна кансультацыя ці матэрыяльная дапамога. Ёсць тыя, каго трэба толькі крыху падбадзёрыць, і тыя, каму патрэбна штодзённая падтрымка.
«І кожнага мы імкнемся „абняць“: словамі падтрымкі і хуткай рэакцыяй на просьбу аб дапамозе. У кожнага ёсць шанц зноў увайсці ў жыццё, і мы радыя, што можам дапамагчы ў гэтым. Сацыяльныя пункты Caritas — гэта не ільгота для пэўных катэгорый людзей: наша дапамога разлічана абсалютна для любога чалавека», — запэўніваюць супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства, якое ўжо больш за 30 гадоў дзейнічае ў Беларусі.

Дапамога, якую можна атрымаць:
- інфармацыйную (кансультацыю па афармленні дакументаў на ільготы, кантакты іншых арганізацый, якія аказваюць сацыяльную, медыцынскую, юрыдычную і іншыя віды дапамогі);
- разавую матэрыяльную дапамогу (у выглядзе адзення, абутку, прадуктаў харчавання і інш.).
Кантакты ў Мінску:
Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 9.
Кантакты ў Магілёве:
пр-т Шмідта, 15
(парафія св. Антонія)
Кантакты ў Крупках:
вул. Савецкая, 3 (уваход з тарца)















