Пошук


8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у санктуарыі Маці Божай Браслаўскай упершыню адзначылі ўрачыстасць тытулу базылікі.

Вядома, парафіяльны адпуст ў браслаўскім касцёле Нараджэння Маці Божай адзначаўся ў гэты дзень і раней, аднак упершыню яго святкавалі менавіта як урачыстасць тытулу базылікі.

Аб наданні святыні тытулу малой базылікі было абвешчана менш за месяц таму, 17 жніўня, падчас цэнтральнай святой Імшы фэсту ў гонар Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, які адбываўся ў Браславе ў год 25-гадовага юбілею Віцебскай дыяцэзіі.

Адпаведны дакумент ватыканскай Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў быў выдадзены 23 мая 2024 года.

З нагоды тытулярнай урачыстасці пасля святой Імшы на 11 гадзін адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол базылікі.

У гэты дзень кожны мог атрымаць тут поўны адпуст на звычайных умовах.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.