Пошук

30.08.2024 11:00   Catholic.by

30 жніўня Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, скіраваў віншаванні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку, які ў гэты дзень адзначае сваё 70-годдзе.

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, святароў, кансэкраваных асобаў, семінарыстаў і народа Божага Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне маю гонар выказаць самыя сардэчныя віншаванні з Вашым 70-годдзем.

Ад усёй душы віншую Вас з днём нараджэння, які азначае сабой пачатак новага года ў Вашым жыцці.

Няхай дапамога Усявышняга ўмацуе Вас у здзяйсненні добрых спраў на карысць нашага народа, на карысць дарагой Радзімы Рэспублікі Беларусь.

Няхай Усемагутны Бог захавае Вас у здароўі, міры і спакоі на доўгія і благаслаўлёныя гады.

Разам з вернікамі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі мы давяраем усё Вашае жыццё і служэнне Маці Божай Будслаўскай, Апякунцы Беларусі, Вашаму нябеснаму заступніку святому Аляксандру на доўгія гады!

З павагай і малітвамі,

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Мінск, 30 жніўня 2024 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа