Пошук

29.08.2024 11:55   Тэкст: Лізавета Чарніцкая / Фота: Яўген Малафей, газета «Слонімскі Веснік» / Slonves.by / Catholic.by

У панядзелак 26 жніўня ў Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) прайшоў 20-ы турнір па міні-футболе «Памяці святога Яна Паўла II».

Сёлета ў спаборніцтвах узялі ўдзел 20 каманд з каталіцкіх парафій з розных мясцін з усіх чатырох дыяцэзій Беларусі, а агульная колькасць удзельнікаў перавысіла паўтары сотні чалавек.

На турніры ў кaтэгорыі «А» гулялі вучні 5–7 класаў, у катэгорыі «В» — старэйшыя школьнікі 8–11 класаў, а ў катэгорыі «С» — юнакі ад 17-і гадоў і старэйшыя.

На пачатак спаборніцтваў усе ўдзельнікі сабраліся на святой Імшы ў слонімскім касцёле святога Андрэя. Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі пробашч парафіі святога апостала Андрэя ў Слоніме брат Юрый Катовіч OFMCap. Гамілію да ўдзельнікаў прамовіў ксёндз Антоній Абухоўскі з Сапоцкіна. Святар заахвоціў удзельнікаў турніру і іх заўзятараў не баяцца ісці дарогай святасці ў сённяшнія часы і мець адвагу сведчыць пра Хрыста ў сваім асяроддзі.

«Турнір яднае перш за ўсё тых, хто верыць ў Хрыста, таму на першае месца выходзяць не тэхнічныя здольнасці гульца, а тое, якім я з’яўляюся чалавекам», — заўважыў ксёндз Антоній.

Пасля заканчэння святой Імшы галоўны арганізатар туріру ксёндз Артур Малафей, адказны па справах спорту Гродзенскай дыяцэзіі, падзякаваў святарам, спонсарам, валанцёрам, якія на працягу 20-і гадоў дапамагалі ў арганізацыі спартовага мерапрыемства. Ад арганізатара ўсе атрымалі памятныя падарункі.

Потым каманды скіраваліся на стадыён, дзе напачатку з прывітальным словам да ўдзельнікаў турніру звярнўся галоўны суддзя спаборніцтваў, прадстаўнік асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» (АБФФ) Георгій Вярбіцкі.

Дарэчы, усе матчы на турніры абслугоўвалі прафесіныя суддзі па футболе. Пад іх пільным наглядам гульцы распачалі ў сумленнай і бескампраміснай барацьбе высявятляць, хто з іх мацнейшы на футбольным поле.

У перапынку смачны абед дадаў фізычных сілаў усім удзельнікам спаборніцтваў. Пасля абеду адбыліся матчы за выніковыя месцы на турніры. Акрамя таго, у кожнай каманде былі вызначаны лепшыя гульцы, якія таксама атрымалі спецыльныя узнагароды ад спонсара.

У катэгорыі «А» па выніках гульняў пазіцыі каманд размеркаваліся наступным чынам: першымі сталі ўдзельнікі турніру з Дзятлава (Гродзенская дыяцэзія), за імі — каманды з Гродна (святога Піо) і з Сапоцкіна (Гродзенская дыяцэзія).

Лепшым гульцом турніру ў малодшай катэгорыіі «А» быў прызнаны Уладзіслаў Сёмуха з Дзятлава.

У сярэдняй катэгорыі «В» першымі аказаліся футбалісты з Воранава (Гродзенская дыяцэзія), а за імі — каманды з Гродна (Дзевятоўка), Гервятаў і Сапоцкіна (Гродзенская дыяцэзія), з Пінска (катэдра) і Мінска (архікатэдра).

Лепшым гульцом турніру ў катэгорыіі «В» стаў Павел Пашкевіч з Воранава.

У старэйшай катэгорыі «С» перамагла зборная каманда з Іўя і Лаздунаў (Гродзенская дыяцэзія). За імі размясціліся каманды з Гродна (Дзевятоўка), з Мёраў (Віцебская дыяцэзія), з Ваўкавыска (парафія святога Вацлава, Гродзенская дыяцэзія), Гродна (Вішнявец), Баранавічаў (парафіі Маці Божай Фацімскай, святога Зыгмунта і святога Яна Паўла ІІ, Пінская дыяцэзія), Германішак (Гродзенская дыяцэзія), Мінска (архікатэдра), Гродна (святога Піо), Маладзечна (парафія святога Казіміра) і Сапоцкіна (Гродзенская дыяцэзія).

Лепшым гульцом турінру ў катэгорыі «С» суддзі вызначылі Артура Вераб’я з Гродна (Дзевятоўка).

Прыз глядацкіх сімпатый атрымала каманда з Мінска (архікатэдра), якая выступала ў катэгорыі «В».

На заканчэнне турніру кожны удзельнік атрымаў падарунак ад спонсара.

Асаблівую падзяку арганізатары, валанцёры і удзельнікі турніру выказваюць генеральнаму спонсару Баляславу Івашку з ТАА «Виботорг».

 

Абноўлена 29.08.2024 11:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця