Пошук

17.08.2024 11:22   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

17 жніўня падчас цэнтральнай святой Імшы фэсту ў гонар Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, які адбываецца ў Браславе ў год 25-гадовага юбілею Віцебскай дыяцэзіі, было абвешчана аб наданні Браслаўскаму санктуарыю тытула малой базылікі.

Адпаведны дакумент ватыканскай Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў зачытаў на лацінскай мове сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Монсіньёр Кшыштаф Сэрока, пасля чаго ксёндз канонік Аляксей Ляшко з Віцебска прачытаў яго пераклад на беларускую мову, які падаецца ніжэй.

Па просьбе Найдастойнейшага Алега Буткевіча, Біскупа Віцебскага, прадстауленай у лісце ад 22 лістапада 2023 года з хадайніцтвамі і пажаданнямі духавенства і вернікау, Дыкастэрыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў на моцы асаблівых паўнамоцтваў, дадзеных ёй Найвышэйшым Пантыфікам Францішкам, санктуарыю ў горадзе Браслаў, прысвечанаму Богу ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, ахвотна надае тытул і годнасць малой базылікі з усімі правамі і наступствамі, а таксама літургічнымі прывілеямі, якія змяшчаюцца у Дэкрэце De Titulo Basilicae Minoris, апублікаваным 9 лістапада 1989 года.

Усе іншыя супярэчныя пастановы не маюць моцы.

З сядзібы Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, 23 мая 2024 года,

Кардынал Артур Рошэ
Прэфект

Віторыё Франчэско Віёла ОFМ
Арцыбіскуп Сакратар

Абноўлена 17.08.2024 14:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.