Пошук

13.08.2024 11:17   Паводле: Caritas-Мінск / Вк / Catholic.by

Улетку Дабрачыннае каталіцкае таарыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягвала рэалізацыю праекта Hope — «Надзея», — скіраванага на падтрымку людзей у патрэбе.

Як адзначаецца на старонцы Caritas-Мінск у сацыяльнай сетцы Вк, лета — гэта выдатная пара для пасадкі трускавак. Гэтыя ягады з’яўляюцца рэкардсменам сярод пладовых раслін і першымі даюць гаспадарам магчымасць убачыць вынік працы: ураджай можна атрымаць менш чым праз год. Дзесьці сезон для іх ужо скончыўся, а ў Caritas працягваецца.

Шматдзетныя, апякунскія і няпоўныя сям’і, пенсіянеры і людзі з інваліднасцю мелі магчымасць атрымаць дапамогу ў выглядзе расады трускавак.

Праз сацыяльныя пункты Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas у Крупках, Магілёве і Мінску «зялёную» падтрымку атрымалі 300 чалавек. На кожную сям’ю — па 10 каліў.

Арганізатары праекта адзначаюць, што без падтрымкі Caritas дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя) у іх не атрымалася б дапамагчы такой колькасці людзей.

Супрацоўнікі і валанцёры Caritas-Мінск вераць, што праект Hope — перш за ўсё пра добрыя традыцыі, якія ўвойдуць у кожны дом.

 

Абноўлена 14.08.2024 23:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця