Пошук

30.07.2024 11:55   Паводле: Сatholicby.pl / Фота: Сatholicby.pl / Catholic.by

З 20 па 27 ліпеня адбылася Трэцяя пешая пілігрымка беларусаў замежжа па маршруце Варшава–Кодэнь–Кастамлоты.

Як і ў папярэднія два разы, пілігрымы за 7 дзён пераадолелі 210 кіламетраў.

Сёлета ў пілігрымцы бралі ўдзел каля 30-і асобаў.

Па дарозе пілігрымаў прымалі мясцовыя парафіі.

Як адзначаецца на сайце Душпастырства беларусаў Польшчы Сatholicby.pl, ужо другі год запар пілігрымка беларусаў замежжа праходзіла пад дэвізам «З Богам да Беларусі». Арганізатарамі пілігрымкі з’яўляюцца душпастырствы беларусаў у Польшчы.

«Кожны з нас разумее, што вырашэнне шмат якіх праблемаў у нашай краіне патрабуе даверу Богу. Ідучы з Варшавы да санктуарыяў на мяжы Беларусі і Польшчы, мы ў нейкім сэнсе ідзем з Богам да Беларусі.

Мы молімся за нашу Айчыну і ўмацаванне хрысціянскіх ідэалаў у нашым народзе», — падкрэсліваюць арганізатары.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.