Пошук

26.07.2024 09:56   Фота: с. Ідалія Мархоцкая / Hudahaj / Вк / Catholic.by

25 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) памаліліся ў 35-ю гадавіну абвяшчэння першым біскупам у Беларусі пасля Другой сусветнай вайны арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Гэтая гістарычная падзея адбылася менавіта тут, у Гудагаі, 25 ліпеня 1989 года.

Цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі заслужанага іерараха ўзначаліў пробашч Гудагайскай парафіі і кустаў санктуарыя айцец Аркадзь Куляха OCD.

Падчас сёлетняга Гудагайскага фэсту, адзначаючы 35-годдзе свайго пастырскага служэння, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ахвяраваў Маці Божай Шкаплернай свой першы біскупскі пярсцёнак.

20 кастрычніка 1989 года ў Ватыканскай базыліцы святога Пятра гэты пярсцёнак усклаў на безыменны палец першага ў пасляваеннай гісторыі Беларусі каталіцкага біскупа святы Папа Ян Павел ІІ, а цяпер ён як каштоўны вотум захоўваецца ў санктуарыі каля цудадзейнага абраза.

 

Абноўлена 26.07.2024 09:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа