Пошук

25.07.2024 15:36   Паводле: Caritas Мінск / Вк / Catholic.by

Ужо шостае лета запар Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінск падтрымлівае гаспадарку сельскіх жыхароў, перадаючы патрабуючым пеўнікаў і курачак.

Як адзначаецца на старонцы Caritas Мінск у сацыяльнай сетцы Вк, гэтая падтрымка рэалізуецца ў межах сацыяльнага праекту Hope («Надзея»), які нязменна карыстаецца вялікім попытам.

Падчас першага ліпеньскага выезду куранят атрымалі жыхары Лагойска, Смалявічаў, Ляскоўкі (Мінскі раён), Заслаўя і Маладзечна. Усяго дапамогу ад Caritas атрымалі 107 чалавек.

Супрацоўнікі і валанцёры Дабрачыннага каталіцкага таварыства вераць, што 1070 гадаванцаў, якія адправіліся ў добрыя рукі, стануць не толькі дапамогай у хатняй гаспадарцы, але і маленькімі сімваламі новага жыцця, надзеі, простай чалавечай радасці.

Партнёрам праекту Hope з’яўляецца Caritas дыяцэзіі Лінца (Аўстрыя).

 

Абноўлена 25.07.2024 15:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця