Урачыстасці ў гонар Маці Божай Кагрэгацкай, або Студэнцкай у Гродне адзначаць 3 і 4 жніўня з удзелам іерархаў.
Сёлета прыпадае 360-я гадавіна з часу ўнясення кангрэгацкага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі ў гродзенскую катэдральную базыліку святога Францішка Ксавэрыя.
Маці Божую Кангрэгацкую здаўна ўшаноўваюць тут як Апякунку студэнтаў.
Цудадзейны абраз Маці Божай Снежнай, які ў горадзе над Нёманам вядомы пад тытулам Кангрэгацкай, або Студэнцкай, знаходзіцца ў адмысловай капліцы ў правай бочнай наве галоўнай святыні Гродзенскай дыяцэзіі.
Праграма
- 3 жніўня, субота
- 19.00 – св. Імша ў капліцы перад цудадзейным абразом Маці Божай Кангрэгацкай;
- 20.00 – пачатак чування і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
- 4 жніўня, нядзеля
- 0.00 – св. Імша пры галоўным алтары (узначаліць цэлебрацыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч), працэсія ў касцёле з копіяй цудадзейнага абраза;
- 12.00 – урачыстая св. Імша (узначаліць цэлебрацыю арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі).
Перад Імшой адбудзецца благаслаўленне адноўленага аргана, на якім будуць выкананаы творы арганнай музыкі.
Пробашч катэдральнай парафіі ў Гродне ксёндз канонік Ян Кучынскі запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы праз заступніцтва Маці Божай Кангрэгацкай.