![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-008.jpg)
11 ліпеня з нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі ў Мёрах прайшоў адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. У спаборніцтвах ўзялі ўдзел чатыры каманды з трох дыяцэзій: Віцебскай, Гродзенскай і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Як паведамляецца на сайце парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах Kascelmery.by, узяць удзел у спаборніцтвах акрамя гаспадароў пажадалі каманды міністрантаў з Глыбокага (Віцебская дыяцэзія), Гервятаў (Гродзенская дыяцэзія) і Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Праграма турніру распачалася ў мёрскім касцёле, дзе ўдзельнікаў спаборніцтва прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Пасля супольнай малітвы і благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамантам, краязнаўца Вітольд Ермалёнак пазнаёміў прысутных з гісторыяй парафіі і касцёла ў Мёрах.
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-002.jpg)
Потым адбылася жараб’ёўка каманд, якую правялі біскуп Буткевіч і пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік. Вызначыўшыся з ходам гульні, усе разам скіраваліся на стадыён Мёрскай сярэдняй школы № 3, дзе ўжо сабраліся гледачы і госці імпрэзы.
Прысутных на спартовай пляцоўцы прывітаў ініцыятар спаборніцтва — вікарый Мёрскай парафіі ксёндз Алег Зямчонак.
Права распачаць турнір і забіць першы гол атрымаў біскуп Алег Буткевіч, якому арганізатары турніру падаравалі адмысловую футболку гульца з першым нумарам.
Пасля таго, як суддзі Алег Грыгаровіч, Андрэй Чарняўскі і Анатолій Заяц нагадалі ўдзельнікам правілы спаборніцтваў, распачаліся матчы паміж камандамі.
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-006.jpg)
Першымі гулялі госці дыяцэзіі — Гервяты і Маладзечна, — якія задалі бадзёры тон спаборніцтву і паказалі даволі высокі ўзровень гульні. Брамнікі старанна выконвалі свае абавязкі і доўгі час лік быў нічыйны. Па выніках двух таймаў перамаглі міністранты з Маладзечна.
Наступнымі на поле выйшлі каманды з Глыбокага і Мёраў. Барацьба была сур’ёзнай. Глыбоцкія міністранты моцна трымалі абарону, аднак перавага была на баку мёрцаў.
Нягледзячы на тое, што ўсе наступныя матчы былі не менш напружанымі, на стадыёне панаваў добразычлівы і радасны настрой.
Гульцы падтрымлівалі адзін аднаго, а гледачы шчыра радаваліся забітаму голу і перажывалі ў выпадку няўдачы.
Гульня была настолькі цікавай, што першы этап спаборніцтва праляцеў незаўважна. Каб падмацаваць сілы перад выніковымі матчамі, удзельнікі спаборніцтва скіраваліся на абед.
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-018.jpg)
Пасля невялікага адпачынку на стадыёне распачалося спаборніцтва за 3-е месца паміж Гервятамі і Глыбокім. Гульня была даволі напружанай. Не абышлося нават без пенальці. У складанай барацьбе перамогу атрымала самая маладая па ўзроставым складзе каманда з Гервятаў.
Усе з хваляваннем чакалі фіналу. Каманды з Мёраў і Маладзечна не падвялі гледачоў і прадэманстравалі свае лепшыя здольнасці.
Абедзве каманды гулялі дакладна і зладжана, аднак па выніках двух таймаў перамаглі гаспадары турніру.
Гульня завяршылася, і настаў хвалюючы момант падвядзення вынікаў. Бронзавыя медалі ў Першым адкрытым турніры Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе здабыла каманда міністрантаў з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, а срэбраныя — каманда міністрантаў з парафіі святога Казіміра ў Маладзечне. Залатыя медалі і кубак турніру атрымалі гаспадары спаборніцтва — каманда міністрантаў з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах. Усе ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі дыпломы і падарункі, спонсарам якіх стала Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Беларусь на чале з яго дырэктарам ксяндзом канонікам Андрэем Аніскевічам.
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-019.jpg)
Падчас турніру міністранты спаборнічалі не толькі на футбольным полі, але і прадэманстравалі свае здольнасці ў веданні літургіі і Святога Пісання. Лепшымі ў конкурсе літургічных і біблійных ведаў сталі міністранты з Глыбокага, другое месца — Мёры, трэцяе — Маладзечна.
Арганізатары спаборніцтва выказваюць словы ўдзячнасці Caritas Беларусь, адміністрацыі Мёрскай сярэдняй школы № 3 і ўсім валанцёрам за дапамогу ў правядзенні турніру па міні-футболе.
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17547/s-2024-07-12-Futbol-20240711-026-cb.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-001.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-003.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-004.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-005.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-006.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-007.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-008.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-009.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-010.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-011.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-012.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-013.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-014.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-015.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-016.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-017.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-018.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-019.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-020.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-021.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-022.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-023.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-024.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-025.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17547/2024-07-12-Futbol-20240711-026.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)