Пошук

12.07.2024 12:04   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

10 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў удзельнікаў 26-й пешай пілігрымкі, якая ідзе з Гродна на ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат).

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у гэты спякотны чацвёрты дзень дарогі іерарх пачаставаў пілігрымаў марозівам. Такі пачастунак удзельнікі пілігрымкі Гродна – Тракелі атрымалі ад біскупа і ў мінулым годзе.

Таксама пастыр Касцёла на Гродзеншчыне паразмаўляў з пілігрымамі, падзякаваўшы ім за сведчанне веры, якое яны даюць, ідучы праз гарады і вёскі.

Раней, калі пілігрымка выходзіла з Гродна, ён асабіста благаславіў іх.

У гэты ж дзень да пілігрымаў далучыўся каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй. Ён цэлебраваў для іх ранішнюю Імшу, а пасля прайшоў разам з імі больш за дзесяць кіламетраў.

Абноўлена 12.07.2024 12:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа