Пошук

08.07.2024 09:59   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 14 (635) 2024) — аповед айца кармэліта пра духоўнасць Ордэна і Гудагайскі санктуарый, гісторыя адноўленай капліцы на Навагрудчыне і традацыйная рубрыка псіхолага, які разглядае прычыны камп’ютэрнай залежнасці.

Мы для тых, хто шукае прахалоду ля Крыніцы Жыцця. Што фармуе дух Ордэна Кармэлітаў Босых і якое месца ў сэрцы айцоў займае Гудагай — распавядае пробашч мясцовай парафіі і кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Шкаплернай айцец Аркадзь Куляха OCD.

На Навагрудчыне аднавілі старадаўнюю капліцу. У матэрыяле апавядаецца пра гісторыю капліцы ў Мількавічах, пабудаванай у ХІХ стагоддзі, якая з’яўляецца адзінай драўлянай святыняй, што захавалася на гэтых землях.

Як даць рады з залежнасцю ад камп’ютэрных гульняў? У матэрыяле псіхолаг разглядае прычыны, па якіх людзі ўцякаюць у альтэрнатыўную рэальнасць.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  7 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.

Абноўлена 08.07.2024 10:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.