У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 13 (634) 2024) — запрашэнне на сёлетні Тракельскі фэст, сведчанне ўдзельніцы пілігрымкі Ліда – Будслаў, а таксама псіхалагічны тэст для ацэнкі стану свайго псіхічнага здароўя.
Марыя — наша Каралева! Кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) запрашае на ліпеньскія ўрачыстасці, прысвечаныя 15-годдзю каранацыі цудатворнага абраза.
Паломніцкая кухня. Пра досвед служэння на палявой кухні — сведчанне ўдзельніцы пілігрымкі Ліда – Будслаў.
У якім стане ваша псіхічнае здароўе? Прапануецца экспрэс-тэсціраванне для самадыягностыкі.
Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».
Набыць газету можна пачынаючы з 23 чэрвеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.