![](/3/images/news/2024/06/2024-06-11-navah24.jpg)
8 чэрвеня ў Навагрудку адбыўся першы канцэрт у межах фестывалю духоўнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi» — «Вялікае мастацтва аргана».
Першы канцэрт фестывалю сабраў вялікую колькасць гасцей з усёй Беларусі. Выканаўцамі канцэрта быў камерны ансамбль з Мінска: Александра Машуціна (арган), Сафія Голуб (скрыпка), Вольга Булахова (віяланчэль), Стэфан Булахоў (віяланчэль), Мірон Булахоў (скрыпка).
У межах фестывалю ў Навагрудку адбудуцца яшчэ шэсць канцэртаў, прымеркаваныя да юбілею 400-годдзя касцёла святога Арханёла Міхала ў Навагрудку, што адзначаецца сёлета.
Канцэрты фестывалю «Ars Magna Organi» акрамя Навагрудку праходзіць у Пінску, Мядзведзічах, Ружанах і Іванаве з 8 чэрвеня па 13 кастрычніка пад мастацкім кіраўніцтвам Аляксандра Бурдзялёва. Падчас фестывалю адбудзецца 56 канцэртаў з выканаўцамі з Беларусі, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, Францыі і Венгрыі.
![](/3/images/previews/news/2024/06/17418/s-2024-06-11-Navagrudak-20240611-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/06/17418/s-2024-06-11-Navagrudak-20240611-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/06/17418/s-2024-06-11-Navagrudak-20240611-003-cb.jpg)
![](/3/images/news/2024/06/17418/2024-06-11-Navagrudak-20240611-001.jpg)
![](/3/images/news/2024/06/17418/2024-06-11-Navagrudak-20240611-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/06/17418/2024-06-11-Navagrudak-20240611-003.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)