Пошук

15.05.2024 12:12   Тэкст: Яна Чайко / Фота: flickr/episkopatnews / Catholic.by

7 мая біскуп Кшыштаф Задарка сустрэўся з душпастырамі іншаземцаў, якія жывуць у Польшчы. На сустрэчы, якая адбылася ў будынку Сакратарыяту Канферэнцыі Епіскапату Польшчы (КЕП), прысутнічаў ксёндз Антоні Аблам, душпастыр беларусаў ва Уроцлаве.

Біскуп Задарка, адказны ў КЕП, між іншым, за мігрантаў, запрасіў душпастыраў супольнасцяў, каб абмеркаваць бягучыя справы.

На пачатку сустрэчы іерарх выказаў агульную занепакоеннасць польскіх біскупаў такой вялікай колькасцю мігрантаў, якія прыбываюць у Польшчу, і вынікаючым з гэтага недахопам святароў, якія маглі б ім служыць на іх родных мовах.

Асабіста адказны за мігрантаў біскуп занепакоены пытаннем легалізацыі святароў. Ён запэўніў, што ўвесь час назірае за сітуацыяй са святарамі-іншаземцамі, каб ведаць бягучую сітуацыю з іх дакументамі, якія дазваляюць выконваць душпастырскую паслугу акрэсленай групе вернікаў, а таксама з дакументамі, на падставе якіх яны могуць легальга знаходзіцца ў Польшчы, і аказвае ўсю магчымую дапамогу са свайго боку.

кс. Антоні Аблам, душпастыр беларусаў ва Уроцлаве

Кожны з прысутных душпастыраў распавёў пра сваю супольнасць, пра выклікі, якія перад імі стаяць, пра праблемы і планы на будучыню.

Пасля аповеду ксяндза Антонія Аблама біскуп зазначыў, што знаходзіцца ў кантакце з беларусамі, якія жывуць у Польшчы, і сустракаецца з імі.

Таксама на сустрэчы быў прэзентаваны праект катэхез для дарослых, які падрыхтавалі тэолагі з Блізкага Усходу і Азіі.

Напрыканцы сустрэчы іерарх падзякаваў прысутным святарам за служэнне, запэўніў у падтрымцы і дапамозе, а таксама выказаў надзею сустрэцца з імі і іх супольнасцямі на святкаванні Сусветнага дня мігрантаў і бежанцаў, што ў Касцёле адзначаецца ў апошнюю нядзелю верасня. Біскуп Кшыштаф Задарка прыгадаў пра адзначэнне гэтага дня ў межах Юбілею Святога 2025 года, на які 5 кастрычніка ў Ватыкан з’едуцца душпастыры з усяго свету.

 

Абноўлена 15.05.2024 13:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.