Пошук

07.11.2023 11:37   Яна Чайко / Catholic.by
Прадстаўнікі супольнасці беларусаў-католікаў Уроцлава разам са сваім новапрызначаным душпастырам кс. Антоніем Абламам падчас сустрэчы з Мітрапалітам Уроцлаўскім арцыбіскупам Юзафам Купным

30 кастрычніка арцыбіскуп Мітрапаліт Уроцлаўскі Юзаф Купны прызначыў ксяндза Антонія Аблама душпастырам для іншаземцаў, якія размаўляюць на беларускай мове.

У лісце, скіраваным да ксяндза Антонія, іерарх адзначае, што «Кодэкс Кананічнага Права (гл кан. 383 § 1) абавязвае дыяцэзіяльнага біскупа, каб ён клапаціўся пра ўсіх вернікаў, даручаных яго апецы, незалежна ад узросту, становішча і нацыянальнасці, як пра пастаянных жыхароў, так і пра тых, хто часова знаходзіцца на яго тэрыторыі». З гэтай прычыны арцыбіскуп Купны надзяліў ксяндза Антонія ўсімі паўнамоцтвамі паводле канону 566, у тым ліку правам благаслаўлення сужэнстваў.

Супольнасць беларусаў-католікаў Уроцлава існуе з мая 2021 года. Вернікі збіраюцца на нядзельную Імшу і інтэграцыйную сустрэчу двойчы ў месяц. Таксама ладзяцца іншыя супольныя мерапрыемствы і акцыі.

Супольнасць беларусаў-католікаў Уроцлава дзейнічае пры парафіі святога Юрыя, мучаніка, і Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Biegła, 3.

Ксёндз Антоній Аблам — сын беларускай зямлі, паходзіць з парафіі святога Андрэя Апостала ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). У 2006 годзе прыняў святарскае пасвячэнне, цяпер піша доктарскую працу па кананічным праве.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа