Пошук

29.04.2024 08:37   Тэкст і фота: Валерыя Амічба / Catholic.by

27 красавіка байкеры і матацыклісты, сярод якіх былі таксама святары, супольна адкрылі мотасезон 2024.

Аматары жалезных коней з розных куткоў Беларусі сабраліся на супольную святую Імшу ў касцёле святога Андрэя, апостала, у мястэчку Нарач (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат).

Пасля святой Імшы адбылося благаслаўленне транспартных сродкаў. Памаліўшыся, байкеры выехалі па прыгожых мясцінах Нарачаншчыны і святых месцах наваколля.

Яны таксама наведалі касцёл святога Юрыя ў Варнянах і капліцу святой Філамены ў Вароне (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат), дзе адбылася экскурсія.

Касцёл і вера ў Беларусі адраджаюцца, пра што яскрава сведчыць і той факт, што нават байкеры цягнуцца да Бога.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця