Пошук

19.09.2024 10:44   Дэканат Іўе / Вк / Catholic.by

18 верасня, у Дзень памяці загінулых матацыклістаў, за іх цэлебравалася святая Імша ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія).

Як адзначаецца на старонцы Дэканат Іўе ў сацыяльнай сетцы Вк, у цэлебрацыі ўзялі ўдзел аматары двухколавых транспартных сродкаў. Байкеры Іўя і наваколля, сярод якіх былі свецкія і духоўныя асобы, прасілі ў малітве вечнага жыцця для загінулых матацыклістаў, а таксама шчаслівых і бяспечных падарожжаў для ўсіх кіроўцаў.

Пасля Імшы яны наведалі гарадскія могілкі, дзе памаліліся за сваіх загінулых братоў.

Падзея, якая стала нагодаю для з’яўлення памятнай даты і адзначэння 18 верасня Дня памяці загінулых матацыклістаў, адбылася ў 2008 годзе. Тады ў Сімферопалі здарылася трагедыя: 16 верасня ў жудаснай аварыі загінула маладая жанчына: кіроўцы аўтамабіля на хуткасці 170 кіламетраў на гадзіну пратараніў матацыкл, на якім яна ехала.

Удар быў настолькі моцным, што двухколавы транспартны сродак выбухнуў. Матацыклам кіравала 25-гадовая Ганна Мішуткіна.

Ганну пахавалі 18 верасня. Гэты дзень абвясцілі памятным у гонар усіх загінулых матацыклістаў.

 

Абноўлена 19.09.2024 10:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа