Пошук

10.04.2024 05:06   Catholic.by

Фота Алены Бобр
Фота Алены Бобр

У сераду 1 мая па ініцыятыве і з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на традыцыйную сустрэчу збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі.

Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме Пастырскага 2024 года «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі».

Падчас сустрэчы адбудзецца прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса кожнага руху з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле на Беларусі і 125-годдзя з моманту прысвячэння ўсяго свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

Падрабязная праграма сустрэчы будзе пададзена пазней.

З Мiнска ў Будслаў плануецца арганiзаваць даезд на аўтобусе.
Арганізатары просяць прадстаўнікоў супольнасцяў паведаміць пра ўдзел у сустрэчы, даслаўшы паведамленне на нумар +375 (29) 556 47 30 (+viber).

Абноўлена 01.05.2024 13:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.