Пошук

01.05.2024 08:08   Catholic.by

У сераду 1 мая па ініцыятыве і з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзіць традыцыйная сустрэча прадстаўнікоў розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі.

Сёлетняя сустрэча прысвечана тэме Пастырскага 2024 года «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі».

Падчас сустрэчы адбудзецца прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса кожнага руху з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле на Беларусі і 125-годдзя з моманту прысвячэння ўсяго свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Падчас сустрэчы можна блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

Праграма

  • 10.30 — прыезд і прывітанне пілігрымаў;
  • 10.45 — прэзентацыя рухаў;
  • 11.15 — Ружанец і Маёвае набажэнства;
  • 12.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі;
  • 13.15 — пачастунак;
  • 14.00 — канферэнцыя на тэму «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (адказны айцец Андрэй Авен OCD);
  • 14.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 15.00 — Вяночак да Божай Мiласэрнасцi, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам;
  • 15.15 — благаслаўленне вады і набытых рэлігійных рэчаў;
  • 15.20 — прысвячэнне кожнага руху Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса;
  • 16.00 — заканчэнне сустрэчы.

Пасля абеду з 14.00 да 15.20 для дзяцей прадугледжана асобная праграма.

Абноўлена 01.05.2024 15:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа