Пошук

01.04.2024 08:40   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

У велікодным нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№7 (628) 2024) — гісторыі тых, хто робіць Вялікдзень радасным для людзей у патрэбе, сведчанне веры незвычайных сем’яў, парады псіхолага адносна балансу інтарэсаў і нямала іншых змястоўных матэрыялаў.

Калі адкрываюцца дзверы Божага Валадарства. Вялікдзень — гэта не заўсёды святочна ўбраныя кошыкі і багата накрыты стол. Што робіць перажыванне свята радасным і светлым для патрабуючых: хворых, самотных, вязняў?

Няма падзелу дзяцей на сваіх і чужых. Гісторыі сем’яў, якія ўзялі пад апеку прыёмных дзяцей і ў якіх узраслі пакліканні да службы Богу і людзям.

Інтарэсы мае і бліжняга: дзе залатая сярэдзіна? Пра тое, як балансаваць паміж задавальненнем уласных патрэб і патрэб іншых, разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  31 сакавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 01.04.2024 08:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.