![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-008.jpg)
Вялікая пятніца з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча ў парафіі Святога Духа на Альшанцы ў Гродне распачалася Вяночкам да Божай Міласэрнасці а 15-й гадзіне — у час смерці Езуса на крыжы.
Увечары 29 сакавіка ў парафіяльнай капліцы адбылося набажэнства Крыжовага шляху, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх касцёльных рухаў і супольнасцяў, якія дзейнічаюць у парафіі.
Вялікая пятніца — гэта адзіны дзень у годзе, калі няма святой Імшы. Гэта асаблівы дзень цішыні, посту і малітвы. У гэты дзень Езус аддаў сваё жыццё за збаўленне свету, таму замест Эўхарыстыі цэлебруецца літургія Мукі Пана.
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-004.jpg)
Падчас гэтага асаблівага набажэнства арцыбіскуп Кандрусевіч разважаў на тэму крыжа Езуса Хрыста, навяртання і паяднання з Богам.
«Вялікая пятніца нам кажа не толькі пра смерць на крыжы, але і пра здраду. Юда прадаў Езуса за 30 срэбранікаў, Пётр тройчы адрокся ад Настаўніка. Цяпер Пётр з’яўляецца святым. Чаму? Бо ён шкадаваў за свой грэх, за сваю здраду», — адзначыў арцыпастыр. Ён дадаў, што першая кананізацыя ў Касцёле адбылася тады, калі Езуса сказаў разбойніку, які вісеў побач на крыжы, што той неўзабаве будзе з Ім у Раі, таму што гэты чалавек шкадаваў за свае грахі.
«Мы таксама павінны шкадаваць за свае грахі. Вялікая пятніца заклікае кожнага з нас да навяртання», — падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-005.jpg)
«Касцёл заклікае нас засяродзіцца над цаной нашага збаўлення, якой стала крыжовая смерць Езуса Хрыста. У чытанні Мукі Езуса прагучала Яго апошняе слова: „Здзейснілася“. На грэчаскай мове тут ужыта слова тэлестаі, што азначае „заплачана“. <…> Такім чынам, Хрыстус сваёй крыжовай смерцю поўнасцю заплаціў за нашыя грахі», — сцвердзіў арцыпастыр. Ён дадаў, што Езус не проста паабяцаў нам адпусціць грахі, але іх адпусціў, бо поўнасцю заплаціў доўг людзей перад Богам.
«Таму неабходна кінуцца ў абдымкі бязмежнай Божай Міласэрнасці. Бог ніколі не стамляецца здзяйсняць міласэрнасць: толькі чалавек стамляецца прасіць аб ёй», — заўважыў іерарх.
Ён параўнаў жыццё чалавека з крыжам, які складаецца з дзвюх частак: вертыкальнай і гарызантальнай, і без вертыкальнай не будзе трымацца гарызантальная.
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-019.jpg)
«Так і ў жыцці. Вертыкаль — гэты нашыя адносіны з Богам, а гарызанталь — гэта мы самі. Без Бога мы падаем, бо нішто нас не трымае», — сцвердзіў заслужаны іерарх.
«Крыж Хрыста — гэта штандар хрысціяніна, на якім адбылася перамога над злом, грахом і смерцю. Таму з павагай і ў духоўнай засяроджанасці станем сёння перад крыжам Хрыста і абдымем яго са словамі апостала Андрэя: „Вітай Крыжу, адзіная мая надзея“, бо пасля цемры Вялікай пятніцы настане святло велікоднай раніцы», — сказаў на заканчэнне гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/17143/s-2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-014-cb.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-001.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-003.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-004.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-005.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-006.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-007.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-008.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-009.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-010.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-011.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-012.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-019.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-013.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/17143/2024-03-30-Alshanka_piatnica-20240329-014.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)