27 сакавіка, у Вялікую сераду, вернікі парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі Крыжовым шляхам па вуліцах горада.
Правёў набажэнства пробашч парафіі ксёндз Юрый Жэгарын.
На чале шэсця мужчыны ў атачэнні дзяцей з запаленымі паходнямі неслі вялікі драўляны крыж, з якім спыняліся на кожнай стацыі Крыжовага шляху.
Традыцыйнае пасійнае набажэнства падчас Вялікага тыдня дапамгае вернікам глыбей перажыць Пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Хрыста на працягу святога Пасхальнага Трыдуума — трох найважнейшых дзён у гісторыі збаўлення і ў літургічным календары Касцёла.