Пошук

23.03.2024 22:22   Catholic.by

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі заахвочвае святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Пальмовую нядзелю 24 сакавіка ў малітве вернікаў выкарыстаць пададзеную ніжэй просьбу за пацярпелых падчас нядаўняга тэрарыстычнага акту ў Маскве.

Молімся за ахвяры войнаў і тэрарыстычных актаў.

Няхай Міласэрны Бог прыме нявінную ахвяру загінулых і адорыць іх вечным жыццём у Валадарстве Неба, якое здабыў для ўсіх Езус Хрыстус праз сваю Ахвяру на Крыжы, а параненых і церпячых, а таксама тых, хто знаходзіцца ў жалобе, умацуе сваёй ласкай у цярпенні.

Просім таксама аб ласцы навяртання для злачынцаў, а для ўсіх нас — аб супакоі і аб здольнасці прабачэння.

Абноўлена 24.03.2024 07:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця