Пошук

14.03.2024 17:28   Тэкст і фота: кс. Уладзіслаў Чуйко SCJ / Catholic.by

З 7 па 9 сакавіка ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне адбыліся рэкалекцыі, у якіх удзельнічалі сэрцанскія моладзевыя супольнасці з Гродна, а таксама з Варапаева, Паставаў, Шаркаўшчыны (Віцебская дыяцэзія) і з Ляхавічаў (Пінская дыяцэзія).

Тэмай сёлетніх духоўных практыкаванняў падчас Вялікага посту стаў шлях Бога да зацвярдзелага сэрца Божага абранніка — старазапаветнага прарока Ёны.

Разам разважаючы над тэкстамі Святога Пісання падчас канферэнцый і сустракаючыся са словам Айца ў вечаровай адарацыі, моладзь намагалася адкрыць свае сэрцы на голас Бога і пачуць тое, што Ён хоча сказаць кожнаму асабіста.

Кожны дзень распачынаўся супольнай малітвай Літургіі гадзінаў і заканчваўся часам на прыватную малітву ў цішыні перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Пастаянная магчымасць скарыстацца сакрамэнтам паяднання, а таксама ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху былі дапамогай у велікапосным пакаянні і навяртанні, а таксама спрыялі малітоўнай засяроджанасці.

Цэнтрам моладзевых рэкалекцый нязменна была святая Імша як момант радаснай сустрэчы ва ўласным сэрцы з Сэрцам Пана.

Эўхарыстыю цэлебравалі святары з законніцкай супольнасці сэрцанаў ксёндз Генадзь Лаўніковіч SCJ і ксёндз Чэслаў Куцмеж SCJ.

Час, прысвечаны набліжэнню да Бога з дапамогай духоўных практыкаванняў стаў для юнакоў і дзяўчат таксама момантам радаснай сустрэчы ўсёй моладзевай сэрцанскай супольнасці Беларусі.

 

Абноўлена 14.03.2024 17:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.