Пошук

07.03.2024 09:39   Тэкст: Дамінік Запаснік / Фота: Віялета Чарнецкая / Catholic.by

2 сакавіка маладыя вернікі парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) разам са сваім пробашчам, ксяндзом Юрыем Жэгарыным, наведалі інвалідаў і старэйшых людзей у Навагрудскім аддзяленні пастаяннага прабывання.

Сустрэча адбылася дзякуючы запрашэнню кіраўніцтва гэтай раённай установы, дзе знаходзяцца каля 30-і чалавек, якія патрабуюць спецыяльнай апекі і малітвы.

Касцёльная моладзь падрыхтавала адмысловую музычную малітву-разважанне на тэму веры, надзеі і любові.

Парадавалі старэйшых людзей таксама неабходнымі ў быце падарункамі, а ксёндз Юрый кожнаму пастаяльцу гэтай сацыяльнай установы падараваў асвячаны цудадзейны медалік Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і звярнуўся да іх са словамі падтрымкі і надзеі.

 

Абноўлена 07.03.2024 09:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа