Пошук

04.03.2024 10:10   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

Свежы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№5 (626) 2024) знаёміць з дзейнасцю Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas, якое ўжо тры дзесяцігоддзі дапамагае патрабуючым на Гродзеншчыне.

«Дзейсная любоў». Дыяцэзіяльнаму Caritas 30 гадоў. У матэрыяле пададзены гісторыі рэальных людзей, якія апавядаюць пра тое, як і каму дапамагае дабрачыннае каталіцкае таварыства ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Дазволіць абудзіцца радасці веры. Чытачам прапануецца задумацца над тым, што дае паўнату шчасця. Пра хрысціянства і радасць разважае пробашч парафіі святога Мікалая, біскупа, у Міры (Навагрудскі дэканат) ксёндз Аляксандр Севасцьяновіч.

Псіхалагічная самаабарона — гэта нармальна? Тым, якімі ахоўнымі механізмамі карыстаецца чалавек у стрэсавых сітуацыях, дзеліцца псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  3 сакавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 04.03.2024 10:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа