Пошук

19.02.2024 09:10   Тэкст: Ганна Шаўчэнка / ave-maria.by / Catholic.by
ave-maria.by

30-ы год сваёй вандроўкі да чытачоў часопіс «Ave Maria» распачаў з нумара, прысвечанага тэме ўдзячнасці і няўдзячнасці ў адносінах чалавека да Бога і бліжняга.

Кароткі агляд матэрыялаў студзеньска-лютаўскага нумара часопіса «Ave Maria» (№ 1–2 (346–347) 2024) пададзены на сайце выдання ave-maria.by.

На першых старонках гэтага нумара часопіса арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч у сваім пастырскім слове на 2024 год «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» разважае пра важную ролю свецкіх у падтрымцы і развіцці хрысціянскага жыцця і апостальства, у рэалізацыі місіі Касцёла.

Наступныя два артыкулы ў часопісе прысвечаныя развагам на тэму новай дэкларацыі Дыкастэрыі веравучэння Fiducia supplicans пра душпастырскае значэнне благаслаўленняў, што выклікала вялікі рэзананс ва ўсім Касцёле.

У сувязі з гэтым чытачам прапануецца матэрыял ксяндза Андрэя Рылкі «Ці лічыцца благаслаўленне грэшніка — благаслаўленнем на грэх» і артыкул былога прэфекта Кангрэгацыі веравучэння кардынала Герхарда Мюллера «Адзінае благаслаўленне Маці Касцёла — гэта праўда, якая нас вызваліць».

У рубрыцы «Школа малітвы» публікуецца атрыкул ксяндза Юрыя Кулая «Удзячнасць як знак мудрасці», дзе аўтар разважае пра ўменне адкрываць не толькі веліч атрыманых ад Бога дароў, але таксама Яго дабрыню і любоў, што нашмат важней за першае.

«Удзячнае сэрца» — так называецца першая частка з цыкла духоўных практыкаванняў, якія прапануе псіхолаг сястра Паўла Бобер MSF і якія заснаваныя на медытацыі над Евангеллем.

Жывыя і глыбокія сведчанні пра ўдзячнасць і няўдзячнасць публікуюцца на старонках часопіса паводле «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны Кавальскай, разважанняў ксяндза Яна Твардоўскага (падрыхтавала Крыстына Лялько) і паводле кнігі «Сведчанне» містычкі Аліцыі Лянчэўскай (падрыхтавала Галіна Калевіч).

Гэтыя і іншыя артыкулы, вершы, лісты, віншаванні чакаюць чытачоў на старонках студзеньска-лютаўскага нумара «Ave Maria», а на апошняй старонцы вокладкі публікуюцца «Малітвы падзякі».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця