Пошук

16.02.2024 11:38   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

З 9 па 11 лютага ў рэкалекцыйным доме Бога Айца ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) прайшла фармацыйная сустрэча настаяцельнiц беларускай правiнцыi Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.

Супольнасці гэтай манаскай кангрэгацыі дзейнічаюць у многіх мясцінах на тэрыторыі нашай краіны, дзе сёстры выконваюць шмат адказных заданняў у служэнні мясцоваму Касцёлу.

Настаяцельніцы супольнасцяў назарэтанак на чале з правінцыйнай настаяцельніцай сястрой Філатэяй Ціхановіч CSFN сабраліся ў Росі перад пачаткам Вялікага посту для супольнай малітвы і абмеркавання актуальных спраў сваёй кангрэгацыі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, удзельніцы сустрэчы таксама скарысталіся магчымасцю індывідуальнай малітвы ў дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага.

Падобныя сустрэчы назарэтанак праходзяць некалькі разоў на год. Падчас іх сёстры могуць духоўна ўмацавацца, паглыбіць сувязь са сваёй супольнасцю, абмеркаваць бягучыя справы i планы на будучыню.

 

Абноўлена 16.02.2024 11:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця