Пошук

02.02.2024 16:12   Паводле: Waladrka.by

У нядзелю 28 студзеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе сабраліся прадстаўніцы руху «Маці ў малітве» з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі.

Як адзначаецца на сайце Браслаўскага санктуарыя Waladrka.by, нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні.

Жанчыны з Варапаева, Відзаў, Глыбокага, Далёкіх, Камаяў, Пагошчы, Паставаў і Шаркаўшчыны маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнкаў. Спачатку на святой Імшы, потым ― падчас малітвы супольнасці.

Сустрэча стала добрай нагодай для ўдзельніц лепш пазнаёміцца, паразважаць над уласным жыццём, падзяліцца вопытам малітвы і падтрымаць адна адну.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця