Свежы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№2 (623) 2024) знаёміць з жыццём Касцёла на Гродзеншчыне і змяшчае каштоўныя парады для бацькоў.
Каталіцкія мас-медыя Гродзеншчыны. У матэрыяле апавядаецца пра разнастайныя ініцыятывы ў Касцёле на карысць евангелізацыі і камунікацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі.
Спатканні з Божым словам. З артыкула чытачы даведаюцца пра тое, як адбываюцца сустрэчы для моладзі для разважання над Святым Пісаннем у адной з гродзенскіх парафій.
Сучасны трэнд на спажывальніцтва. У матэрыяле даюцца парады для бацькоў наконт таго, як прывіць сваім дзецям праўдзівую іерархію каштоўнасцяў.
Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».
Набыць газету можна пачынаючы з 21 студзеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).