Пошук

12.01.2024 08:51   Фота: Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Catholic.by

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 2020 года рэалізуе сацыяльны праект Good start па дапамозе для тых сем’яў, якія пасля нараджэння дзіцяці часта застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі.

Супрацоўнікі і валанцёры рэлігійнай місіі рыхтуюць наборы для немаўлят, якія перадаюць у прыёмныя, няпоўныя, шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і, якія маюць дзяцей ва ўзросце да году.

У такі набор для немаўляці ўваходзяць пялюшкі, вільготныя сурвэткі, пасцельная бялізна, сродкі гігіены, дзіцячае харчаванне, памперсы і г.д.

Спісы сем’яў, якія атрымліваюць такую дапамогу, складаюцца па пісьмовых зваротах ад фізічных асоб, сацыяльных устаноў, грамадскіх арганізацый, парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

За мінулы год Caritas Мінск дапамог такім чынам больш як 500-м сем’ям. Сёлета плануецца забяспечыць яшчэ каля 800 сем’яў наборамі для немаўлят.

Праект Good start рэалізуецца дзякуючы падтрымцы Caritas дыяцэзіі Лінца (Аўстрыя).

Абноўлена 12.01.2024 09:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа