Пошук

23.12.2023 15:20   Тэкст і фота: Samaranin.by

21 снежня ў межах дабрачыннай каляднай акцыі «Ад усёй душы» ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбылася аплаткавая сустрэча для пажылых, самотных людзей і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Як паведамляецца на сайце Дабрачыннай Мiсiі Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай Samaranin.by, у сустрэчы ўзялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адміністрацыі Ленінскага раёна Тамара Байгот, дырэктар дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў Наталля Зычкова, дырэктар дабрачыннай арганізацыі «Ёсць справа» Вольга Дамінікевіч.

Дабрачынная місія Добрага Самараніна, пры якой дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, заўжды стараецца не абмінуць увагаю людзей, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай актыўнасці.

Удзельнікі сустрэчы сабраліся, каб падзяліцца аплаткамі, паглядзець святочную праграму і павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым Божым Нараджэннем.

 

Абноўлена 23.12.2023 15:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця