Пошук

23.12.2023 10:35   Тэкст: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Аляксандра Шчыглінская / Grodnensis.by

20 снежня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася перадкалядная сустрэча святароў і асобаў кансэкраванага жыцця, якія нясуць служэнне на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у праграме былі супольная малітва Літургіі гадзінаў і аскетычная канферэнцыя. Прысутныя ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, мелі магчымасць прыступіць да споведзі.

Ганаровым госцем сустрэчы стаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Таксама ў ёй удзельнічаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пастыр Касцёла Гродзенскай дыяцэзіі падзякаваў духавенству за штодзённае служэнне ў парафіях, асабліва ў час Адвэнту, за яднанне вернікаў з Панам і абвяшчэнне Божага слова.

Іерарх пажадаў усім прысутным, каб святы былі для іх добрай нагодай адчуць сябе патрэбнымі сённяшняму свету і людзям.

Святары i кансэкраваныя асобы падзяліліся аплаткамі. Завяршылася сустрэча святочным абедам.

 

Абноўлена 23.12.2023 10:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа