![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-017.jpg)
15 снежня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, што пад Мінскам (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў службы аховы здароўя.
Разам з мясцовымі святарамі — ксяндзом Паўлам Шчарбіцкім SDB і ксяндзом Казімірам Шыдэлка SDB — на сустрэчы прысутнічаў ганаровы госць: Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-004.jpg)
Распачалася сустрэча са святой Імшы, перад пачаткам якой да сабраных звярнуўся пробашч парафіі і адказны за душпастырства медыкаў ксёндз Казімір Шыдэлка SDB. Святар прывітаў біскупа і ўсіх прысутных і выказаў вялікую ўдзячнасць за жаданне прыняць удзел у перадкаляднай сустрэчы.
Ксёндз Казімір заўважыў, што Бараўляны з’яўляюцца месцам, дзе засяроджана шмат медыцынскіх установаў; месцам, адкуль да неба ўзносіцца вялікая колькасць малітваў аб аздараўленні, ацаленні і падтрымцы ў цяжкай хваробе.
Святар адзначыў, што медыкі першымі суправаджаюць людзей у гэтых цяжкасцях і іх праца заслугоўвае вялікай удзячнасці і павагі.
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-003.jpg)
У прамоўленай гаміліі біскуп Касабуцкі падкрэсліў, што ў сучасным свеце свята Божага Нараджэння губляе сваё першапачатковае значэнне, бо набывае больш камерцыйны характар. «Але Адвэнт — гэта час посту, які неабходны, каб зрабіць нас крыху лепшымі. Таксама і час хваробы можна выкарыстаць для пераасэнсавання свайго жыцця. Калі хварээш, на шматлікія рэчы пачынаешь глядзець па-іншаму, перажываешь іх не так, як раней. І ў такіх сітуацыях нас заўсёды суправаджаюць супрацоўнікі медыцыны, іх працу сапраўды можна назваць гераічнай, — адзначыў іерарх. —
У працы лекараў, я магу смела сказаць, ёсць таксама дзеянне Духа Святога: гэта не залежыць ад таго, веруючы чалавек ці не, але пэўнае слова, якое злучаецца з пратаколам лячэння, яно можа даць палёгку. Гэта нібы голас Божы, які гучыць з вуснаў чалавека. Гэтая падтрымка, падбадзёрванне можа даць жаданне жыць, таму сёння хачу выказаць вялікую падзяку працаўнікам службы аховы здароўя, якія ёсць сярод нас», — такія словы ўдзячнасці біскуп Юрый Касабуцкі выказаў усім лекарам і тым, хто клапоціцца аб здароўі чалавечага цела.
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-016.jpg)
Калі завяршылася Эўхарыстыя, усе перайшлі ў будынак парафіяльнага дома, дзе вернікі падзякавалі біскупу за час, які ён удзяліў ім, а таксама за супольную малітву падчас святой Імшы.
Пасля парафіяльны хор заспяваў традыцыйныя калядкі і адбылося традыцыйнае дзяленне аплаткай.
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/12/s-2023-12-18-aplatak-20231113-020-cb.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-001.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-002.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-003.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-004.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-005.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-006.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-007.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-008.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-009.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-010.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-011.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-012.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-013.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-014.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-015.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-016.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-017.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-018.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-019.jpg)
![](/3/images/news/2023/12/2023-12-18-aplatak-20231113-020.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)