З 4 па 29 кастрычніка ў Ватыкане праходзіла першая сесія Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, прысвечанага тэме сінадальнасці.
Касцёл у Беларусі на Сінодзе прадстаўляў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Старшыня адмысловай Сінадальнай камісіі пры беларускім каталіцкім епіскапаце. На заканчэнне пасяджэнняў у Ватыкане была абнародавана падагульняючая справаздача першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў пад назваю «Сінадальны Касцёл у місіі».
Намаганнямі Сінадальнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на чале з біскупам Яшэўскім быў здзейснены пераклад гэтага даволі вялікага дакумента на беларускую мову.
Падагульняючую справаздачу першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў можна спампаваць ТУТ>>>
Акрамя таго, згаданай камісіяй была падрыхтавана адмысловая графіка, якая ілюструе схему новага метада — дыялог у Духу Святым, — які ўводзіцца ў жыццё сінадальнага Касцёла.