Пошук

24.11.2023 17:17   catholicminsk.by / Catholic.by

24 лістапада Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выдала паведамленне, падпісанае прэс-сакратаром архідыяцэзіі ксяндзом канонікам Юрыем Санько, наступнага зместу.

У сувязі з інфармацыяй, атрыманай са СМІ і іншых крыніц адносна некаторых святароў нашай архідыяцэзіі, Курыя Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі паведамляе:

  1. кс. Генадзь Акалатовіч, пробашч парафіі св. Юзафа ў Валожыне, у сувязі з затрыманнем на дадзены момант не можа выконваць душпастырскія абавязкі. Акалічнасці справы высвятляюцца;
  2. справа кс. Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах, даследуецца ў святле нормаў Кодэкса Кананічнага Права.

Просім аб малітве за святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Кс. канонік Юрый Санько
Прэс-сакратар
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця