Пошук

07.11.2023 11:58   Падрыхтавала: Аляксандра Шпілеўская / Фота: Caritas Minsk / Catholic.by

У кастрычніку рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падтрымала людзей, якія маюць уласную гаспадарку.

Штогод у межах праекта Hope дапамогу атрымліваюць людзі, для якіх гаспадарка — карміліца ўсёй сям’і. Патрабуючым прывозяць птушак, а таксама саджанцы дрэваў і кустоў.

У мінулым месяцы супрацоўнікі Сaritas Мінск перадалі 2672 курыцы і 372 пеўня.

Гадаванцаў раздавалі ў Барысаве, Беразіне, Бялынічах, Дзяржынску, Заслаўі, Івянцы, Касцяневічах, Крупках, Магілёве, у вёсцы Ляскоўка (Мінскі р-н), у Нясвіжы, Смалявічах і Шклове.

Птушак атрымалі шматдзетныя, апякунскія і няпоўныя сем'і, а таксама пенсіянеры і інваліды. Усяго шчаслівымі гаспадарамі птушак сталі 334 чалавекі.

Абноўлена 07.11.2023 12:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.