Пошук

06.11.2023 07:44   Catholic.by
Фота з архіву Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра

Больш за мільён дзяцей сёлета ўзялі ўдзел у міжнароднай малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы», якая традыцыйна прайшла 18 кастрычніка.

«Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» — сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Галоўная мэта гэтай малітоўнай кампаніі — паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа ўзносіцца проста да Бога і такім чынам змяняць свет. У ружанцовая малітве дзеці разам прасілі аб супакоі і згодзе ў іх сем’ях, народзе і ва ўсім свеце.

Ініцыятары міжнароднай малітоўнай акцыі паінфармавалі, што сёлета яна ўпершыню аб’яднала больш за мільён дзяцей са 124-х краін, у тым ліку і з Беларусі.

У Папскім фондзе «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» паведамілі, што да супольнай ружанцовай малітвы далучыліся таксама дзеці з рэгіёнаў, дзе шалее насілле і адбываюцца ўзброеныя канфлікты: з Ізраіля, Індыі, Нігерыі, Нікарагуа, Пакістана, Палестыны і Украіны.

У Беларусі акцыя «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы» сёлета злучыла тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій нашай краіны. У супольнай малітве бралі ўдзел дзеці ў Браславе, Гомелі, Гродне, Магілёве і Мінску.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа