Пошук

26.10.2023 11:10   Паводле: Hudahaj / Вк / Catholic.by

24 кастрычніка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архмідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі наведалі санктуарый Гродзенсай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, што на Астравеччыне.

Як адзначаецца на старонцы гудагайскага санктуарыя ў сацыяльнай сетцы Вк, іерархі перадусім памаліліся за памерлых кармэлітаў, а таксама цэлебравалі святую Імшу ў касцёле перад цудадзейным абразом Маці Божай Шкаплернай.

Акрамя таго, біскупы здзейснілі благаслаўленне арэляў, зробленых айцом Казімірам Мараўскім OCD, адным з манахаў гудагайскага Кармэля, і паспрабавалі на іх пагужкацца разам з гасіцннымі кармэлітамі.

 

Абноўлена 26.10.2023 11:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.