Пошук

02.10.2023 14:05   Тэкст: Кацярына Савянок / Фота: Кацярына Савянок, Людміла Свойчык, Марына Невяровіч / Catholic.by

30 верасня ў касцёле святога Піо ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася сустрэча супольнасці Францішканскага Ордэна Свецкіх (ФОС).

Супольнасці Трэцяга ордэна святога Францішка з Асізі існуюць пры кляштарах братоў капуцынаў і айцоў канвентуальных францішканаў у Глыбокім, Друі, Івянцы Мінску і Удзеле. 

Каля 30-і братоў і сясцёр ФОС з розных рэгіёнаў усходняй часткі краіны сустрэліся ў Маладзечне ўпершыню.

Мерапрыемства распачалося са святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў айцец Яўген Голуб OFMConv.

Пасля Літургі брат Яраслаў Крыловіч OFMCap, Нацыянальны асістэнт ФОС Беларусі, правёў катэхезу па тэме «Рэгіянальная супольнасць: што гэта і навошта?».

Напрыканцы сустрэчы айцец Яўген распавёў прысутным свецкім францішканам пра этапы, якія павінна прайсці кожная супольнасць у сваім развіцці.

 

 

Абноўлена 02.10.2023 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця