Пошук

26.09.2023 14:28   Catholic.by

23 верасня ў выставачнай зале вілейскага краязнаўчага музея імя Нікадзіма Сілівановіча адбылося адкрыццё выставы Ядзвігі Сянько «Спісы цудадзейных абразоў Маці Божай», прымеркаванай да 110-годдзя касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Спісы найбольш шанаваных на нашых землях Марыйных абразоў, якія ўжо трэці год перэгрынуюць па парфіях Беларусі і за мяжой, прыбылі ў Вілейку 11 верасня. Іх прывіталі мясцовыя вернікі і з пашанаю ўнеслі ў святыню, дзе мелі магчымасць маліцца перад імі падчас святочных цэлебрацый з нагоды 110-годдзя з часу пабудовы вілейскага касцёла.

У адкрыцці выставы ў краязнаўчым музеі бралі ўдзел пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы ксёндз канонік Аляксандр Барыла, дэкан Вілейскі, святары, удзельнікі перэгрынацыі, госці, а таксама аўтар спісаў ікон, мастачка з Маладзечна Ядзвіга Сянько.

Выставу можна наведаць у выставачнай зале музея да 29 верасня ў часы працы з 10.00 да 18.30.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа