Пошук

21.09.2023 08:47   Тэкст: Аляксандра Шпілеўская / Фота: з архіву кс. Яўгена Барысюка / Catholic.by

«Будаўніцтва святыні ў аграгарадку Верцялішкі»: у сеціве з’явіўся відэафільм пра касцёл Святой Сям’і ў Гродзенскай дыяцэзіі (дэканат Гродна-Усход).

Аўтар фільма — пробашч верцялішскай парафіі ксёндз  Яўген Барысюк, аматар відэавытворчасці.

«У фільме мне хацелася паказаць не толькі працэс, але і тых, хто ўклаў у гэтую Божую справу сваю працу, пафесіяналізм, час і ахвяраванні. Гэты ролік я прысвячаю ім. Але яны вартыя большага. Дзякуй усім, хто дапамагаў нам. Памятаем у нашых малітвах», 

— выказаўся пробашч.

Парафія ў мястэчку Верцялішкі была заснавана ў 2006 годзе. Праз год распачалося будаўніцтва касцёла па ініцыятыве мясцовых католікаў, якія хацелі мець уласную святыню.

Фільм складаецца з архіўных відэа, у якіх можна ўбачыць усе этапы будаўніцтва.

Першапачаткова праект рыхтаваўся па прыкладзе касцёла ў Баранавічах (парафія святога Яна Паўла ІІ), але пазней у яго былі ўнесены змены. Касцёл вырашылі зрабіць даўжэйшым і вышэйшым, а сакрыстыі — крыху шырэйшымі. Праект падрыхтавала ААТ «Брэстжылпраект».

11 верасня 2022 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў пасвячэнне новага касцёла. 3 верасня 2023 года ў святыні ўрачыста сустрэлі рэліквіі благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка, малодшая з якіх, Барамэя, паходзіла з Верцялішак.

Галіна Валюшка / Grodnensis.by

Мураваны касцёл у нэагатычным стыле размешчаны на вуліцы Ціміразева. Святыня аздоблена незвычайнымі элементамі.

Парэнчы на галоўным уваходзе зроблены ў выглядзе манахінь, якія нясуць розныя рэлігійныя рэчы.

Бочны алтар аздоблены цікавым абразом Маці Божай Сеўнай. У перспектыве, на даляглядзе, можна ўбачыць Верцялішкі, а менавіта касцёл і царкву.

Будоўля яшчэ не скончаная. Касцёл звонку і ўсярэдзіне яшчэ не да канца добраўпарадкаваны, таксама патрэбна плябанія з класам для катэхезы. На актуальны момант парафія чакае арган з Італіі.

 

 

Абноўлена 21.09.2023 09:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа