Пошук

19.09.2023 15:09   Тэкст: Аляксандра Шпілеўская / Фота: архіў Caritas Minsk / Catholic.by

15–16 верасня ў Дзіцячым сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры святога Лукі пры Caritas Minsk прайшоў трэнінг «Анлайн-навучанне, каб стаць практыкам MOVE. Міждысцыплінарная рухальная трэніроўка для людзей з абмежаванымі магчымасцям».

Каб павысіць сваю кваліфікацыю ў Ляскоўку прыехалі спецыялісты дзяржаўных карэкцыйных цэнтраў, якія працуюць з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Некаторыя ўдзельнікі падключыліся анлайн. Усяго ўдзел у трэнінгу прынялі каля 30 чалавек.

Навучанне правялі замежныя спецыялісты: MOVE-трэнер, псіхатэрапеўт Элізабэт Рынгер-Нойман і MOVE-кансультант, мотапедагог Клаўдзія Пэн. 

Абрэвіятура праграмы MOVE (Mobility Opportunities via Education) перакладаецца як «развіццё рухальных магчымасцей праз навучанне».

Асноўная мэта — дапамагчы людзям з інваліднасцю стаць больш незалежнымі ў штодзённых справах праз паляпшэнне асноўных функцыянальных навыкаў, напрыклад, такіх як сядзенне, стаянне, хаджэнне, перамяшчэнне з месца на месца.

Праграма была распрацавана ў 1970-х гадах Ліндай Бідабе, фізіятэрапеўтам, і з тых часоў была ўдасканалена і пашырана іншымі спецыялістамі ў гэтай галіне.

Заняткі прайшлі ў інтэнсіўным тэмпе — кожны дзень па 8 гадзін.

Спецыялісты вучыліся распазнаваць у падапечнага з інваліднасцю фізічны патэнцыял, ставіць перад ім простыя, бытавыя задачы і правільна дапамагаць ў развіцці патрэбных навыкаў для дасягнення пастаўленых мэтаў.

Шэраг перамог над уласным целам паспрыяе пашырэнню кола магчымасцяў для дзяцей з інваліднасцю весці максімальна поўнае і якаснае жыццё і быць актыўнай часткай грамадства.

       
Абноўлена 20.09.2023 19:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця