Пошук

18.09.2023 11:53   Тэкст і фота: а. Аляксандр Стока OCD / Catholic.by

У нядзелю 17 верасня, наступную пасля свята Узвышэння Святога Крыжа, на старадаўняй Мядзельскай Кальварыі адбылася традыцыйная адпустовая ўрачыстасць.

Сёлета набажэнства Крыжовага шляху ў гэтым святым месцы, якім апякуюцца айцы кармэліты босыя, прайшло з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Набажэнства завяршылася ўрачыстай святой Імшой на палявым алтары на Гары Крыжоў, падчас якой біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі дванаццаці мясцовым вернікам.

Божае слова да сабраных вернікаў скіраваў ксёндз Алег Пятрашка. У гаміліі святар падкрэсліў важнасць жыцця паводле праўдаў веры, уменне іх абараняць, нягледзячы на складаныя жыццёвыя акалічнасці, як рабілі гэта многія святыя, у прыватнасці, святы Яна ад Крыжа. Ксёндз Алег параўнаў кандыдатаў да канфірмацыі з апосталамі, якіх таксама было дванаццаць.

Напрыканцы святой Імшы былі прамоўлены словы падзякі, адбылося ўручэнне пасведчанняў і супольны здымак. Цёплае сонечнае надвор’е спрыяла атмасферы глыбокай малітвы і сапраўднай хрысціянскай радасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа