Пошук


Пленарнае пасяджэнне Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (РБКЕ), якое ў 2017 годзе будзе прымаць беларуская сталіца, пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка ў мінскім гатэлі «Вікторыя-Алімп».

Пра гэта на перадкаляднай прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле слоў іерарха, два тыдні таму Мінск наведвалі прадстаўнікі РБКЕ са штаб-кватэры арганізацыі ў Швейцарыі.

«Мы разгледзелі ў Мінску некалькі месцаў для гэтай падзеі. У выніку месцам правядзення пленарнага пасяджэння РБКЕ быў абраны гатэль “Вікторыя-Алімп”», — зазначыў іерарх.

Прэс-сакратар Біскупскіх канферэнцый Еўропы Ц'еры Бонавентура і беларускі іерарх, фота Аляксандры Шчыглінскай

У сценах гатэля ўжо праходзіла падзея такога маштабу. У 2014 годзе ён прымаў каталіцкіх і праваслаўных біскупаў з 22 краін свету, якія прымалі ўдзел у IV каталіцка-праваслаўным форуме.

Сустрэчы РБКЕ і імідж Беларусі

Чакаецца, што ў 2017 годзе на сустрэчу РБКЕ ў Мінск прыедзе каля 75 чалавек, з якіх каля 50-ці біскупаў і кардыналаў, а таксама эксперты з Ватыкана, журналісты і тэхнічныя супрацоўнікі РБКЕ.



Святыя Імшы для ўдзельнікаў РБКЕ будуць праходзіць у трох мінскіх святынях: мінскай архікатэдры, касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) і ў касцёле св. Роха (Залатая Горка).

Як адзначыў Мітрапаліт Кандрусевіч, падчас візіту прадстаўнікоў РБКЕ у Мінск адбылася таксама сустрэча з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, у якой прымаў удзел і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

«Само рашэнне аб правядзенні ў Мінску пленарнага пасяджэння РБКЕ прымаецца беларускімі ўладамі вельмі прыхільна. Гэта сведчыць пра імідж краіны і пра вартасць Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў вачах еўрапейскіх біскупаў», — зазначыў арцыпастыр.

Сёлета пасяджэнне Рады БКЕ праходзіла ў Манака.

Ілья Лапато
Фота Аляксандры Шчыглінскай


Абноўлена 15.09.2017 11:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця